Naujienos            Veikla            Jaunimas           Galerija           Nuomonės        "Varpas"          Partneriai          Kontaktai

MENIU

LEIDINIAI

PARAMA

 
Rašykite: alisanta7@gmail.com
 
 

Ласкава запрашаем у інтэрнэт-гасцёўню Саюзу змагароў за свабоду Літвы

Саюз змагароў за свабоду Літвы заснаваны ў 1940 годзе літоўскімі патрыётамі ,якія змагаліся супраць савецкай, а пазней-і супраць нямецкай акупацыі,намагаліся аднавіць незалежнасьць Літвы,выпускалі газеты “Лайсвес ковотояс”(“Змагар за свабоду”),”Апжвалга”(“Агляд”) ды іншыя выданьні.Галоўнае кіраваньне Саюзу клапацілася аб стварэньні ў Літве мярэжы надзейнай канспірацыі.У раённых цэнтрах стваралі атрады змагароў за свабоду.Уся арганізацыя была падзеленая на Вільнюскую,Каўнаскую,Шаўляйскую ды Панявежскую акругі.

Звяз змагароў за свабоду Літвы турбуецца аб увекавечваньні  памяці загінуўшых змагароў за свабоду,аб вяртаньні правоў жывым змагарам.Мы выпускаем перыядычнае (штомесячнае) выданьне “Варпас”(“Звон”) з лютага 1996 году на сродкі дабразычліўцаў.Часопіс распаўсюджваецца ў краіне і за ейнымі межамі.

Раней “Варпас” выдаваўся палітзняволенымі ў савецкіх канцэнтрацыйных лагерах:у 1955 годзе ў Варкуце і з 1957 у Інце.З 1975 па 1989 гады-ў падпольлі акупаванай Літвы.Мэта выданьня-абарона незалежнасьці Бацькаўшчыны,а таксама правоў і свабодаў чалавека,выхаваньне нацыянальнай ды грамадзянскай самасьвядомасьці,стымуляваньне да еднасьці і згоды суайчыньнікаў і грамадзянаў.

Як і другім выданьням палітычных ды грамадскіх арганізацый інтэрнэт-старонка “Варпас” патрэбная дзеля больш шырокіх зносінаў паміж сябрамі Саюза і грамадскасьцю,патрэбная ўсім,каго цікавіць трагічнае мінулае нацыі.

Гасцёўня адлюструе не толькі матэрыялы газеты “Варпас”,але закране галоўныя праблемы Літвы,сустрэчы і мэты вызначанай працы дзеля Айчыны.Матэрыялы гасцёўні будуць прадстаўленыя пакуль на трох мовах-літоўскай,расейскай ды ангельскай.

Чаму – расейская?

Большасьць палітвязьняў,якія змагаліся з імперыяй зла,розных нацыяў,цікавяцца падзеямі тых часоў,доляй паплечнікаў,добра ведаюць расейскую мову.Інфармацыю на расейскай мове запытвае “Мемарыял” Расеі ды іншыя роднасныя дэмакратычныя грамадскія арганізацыі.

Чаму- ангельская?

Гэтая мова ў свеце зараз вызнаная міжнароднай,з ейнай дапамогай свет можа даведацца пра злачынствы,здзейсненыя камуністамі.Мы мусім дабіцца,каб пра гэта дазналіся ўсе.

Чаму-беларуская?

Беларусы-блізкі літоўцам,суседні народ,а продкі сучасных літоўцаў і беларусаў блізу 700 гадоў жылі ў адной дзяржаве,Вялікім Княстве Літоўскім.

Беларусы і сёння фактычна знаходзяцца на стадыі нацыянальна-вызвольнага руху,і маюць цікавасьць да досведу вольных нацый.

Галоўныя тэмы “Варпас”:

- партызанская вайна пасьля завяршэньня Другой сусветнай вайны –(вайна для Літвы завершылася 11 сакавіка 1990 году);

- самаахвярная барацьба палітвязьняў і дысідэнтаў за незалежнасьць Літвы і правы чалавека.Іхная барацьба ў канцэнтрацыйных лагерах ды трагедыі ў катавальнях КДБ і ссылках;

- успаміны выжыўшых рэзістэнтаў;

- святлейшыя людзі Літвы-змагары за свабоду нацыі-іхная дзейнасьць і лёс;
-
барацьба літоўскага народу за свабоду ў гады царызму і асабліва бальшавізму;
-
сувязі з дэмакратамі аднадумцамі іншых краін ды літоўскімі грамадамі замежжа;
-
шляхі ды памылкі ў барацьбе за незалежнасьць;
-
літаратурныя спробы палітвязьняў ды ссыльных;
-
аб’яднаньне чытачоў дзеля выпраўленьня негатыўных аспектаў у палітычным і сацыяльным жыцьці;
-
агляд  разнастайных мерапрыемстваў,з’ездаў,сходаў,фотакліпы.

Надалей мы збіраемся пашырыць тэматыку.

Запрашаем наведваць нашую гасцёўню. 


Статьи

С. ВЫСОЦКІ.  Не быць  скотам
Урывак з пратаколу сходу партактыву Мінлагу ад 31 жніўня 1953 году
Даведка
Pепрессии  продолжаются
Началась кампания против строительства Островецкой АЭС
Русский и немецкий фашизм: Сотрудничество НКВД и Гестапо
Севураллаг. Литовский след  ч.1
Севураллаг. Литовский след  ч.2
Севураллаг. Литовский след  ч.3
Севураллаг. Литовский след  ч.4
Куда НКВД подевал 4676 молдаван?

Элита Молдовы и Прибалтики расстреляна в Путивле
Масштабы депортации населения в глубь СССР в мае-июне 1941 г.
Боль и гордость Литвы
 

Паланез. Развітаньне з Радзімай. Polonaise.Palanez

 

''ПАГОНЯ'' - сапраўдны гімн БЕЛАРУСІ-ЛІТВЫ

 

Беларусь 'Пагоня' / Belarus 'Pagonja'

 

Стары Ольса - Песня а князю Вітаўце (Vitaut)

 

  

 

TЕЛЕВИДЕНИЕ:

Беларусь ТВ
Журфак ТВ 


 

Интерессная статистика про Россию: статистика, факты, комментарии и прогнозы

 


© 2011. Visos teisės saugomos. Lietuvos laisvės kovotojų sąjunga.
 
Pamėnkalnio g. 13, LT-0114, Vilnius